14:00 29 студзеня, запрашаем вас на жывую сустрэчу з Паўлам Касцюкевічам, перакладчыкам кнігі, у Лондане. Павел падзеліцца асаблівасцямі беларускага выдання і перакладу, раскрые некаторыя схаваныя сэнсы твору і таямніцы творчасці Мэндэлэ ў яўрэйскай літаратуры на ідышы і іўрыце.
На сустрэчы можна будзе набыць друкаваную версію рамана.
Чакайце падрабязнасцi аб часу сустрэчы на сайце i у сацсетках!
У партнёрстве з беларускай бібліятэкай і музеем імя Францішка Скарыны ў Лондане.
«Падарожжы Беньямiна ІІІ» - сатырычны раман пра чалавека, якi нечакана для сябе вырываецца з язджалай каляіны звыклага ладу жыцця ды імкнецца ўслед за сваёй мрояй. Месца дзеяння — беларускае мястэчка. Героі — тутэйшыя людзі. Гэта кніга цудаў і хаджэнняў пра недаацэненага сучаснікамі падарожніка Беньяміна і яго адданага збраяносца Сэндэрла, якія выправіліся з роднага мястэчка ў фантастычныя краіны Усходу. Па дарозе іх напаткалі дзівосныя прыгоды і лёсавызначальныя сустрэчы.
Мэндэлэ Мойхер-Сфорым, усмешлівы пачынальнік сур'ёзнай яўрэйскай літаратуры, напісаў гэты раман на ідышы ў ХІХ стагоддзі, у ХХ — перастварыў на іўрыце, пасля раман быў перакладзен на многія мовы свету. Летась Цэнтр беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны ў супрацы з выдавецтвам «Логвінаў» выдаў першы пераклад на беларускую мову. Абеларусіў раман перакладчык Павал Касцюкевіч. Ілюстрацыі зрабіў мастак Міця Післяк.